Людзі абыходзяцца без унітаза і ператварылі сваю кватэру ў рассаднік непрыемных пахаў і прусакоў. Суседзі неаднаразова скардзіліся ў розныя інстанцыі, але толку мала: «нядобрая» кватэра прыватызаваная, таму выселіць яе жыхароў пакуль немагчыма. У сітуацыі разбіраўся тэлеканал СТВ.

Мінчанка Зінаіда Ляховіч ў доме № 78 па вуліцы Кіжаватава жыве вельмі даўно. Усё было добра, пакуль у кватэру № 22 не засяліліся новыя суседзі.

— Раней у гэтым доме жылі добрыя людзі — дактары. А потым засяліліся гэтыя суседзі. Гэта такі смурод! Санстанцыя прыходзіць прусакоў труціць! Жыць немагчыма, — наракае пенсіянерка.

Сям’і Мурзічаў, кватэра якіх знаходзіцца якраз пад жыллём нязручных суседзяў, пашанцавала яшчэ менш: іх кватэру пастаянна затапляюць. Вось толькі не вадой, а мачой і фекаліямі. Аказваецца, у мужчыны папросту няма сантэхнікі. Дзе ён спраўляе патрэбу — здагадацца няцяжка.

Некалькі разоў сям’я спрабавала звяртацца ў розныя інстанцыі, але ўсё безвынікова.
Матэрыяльная шкода заўсёды выплачвалася, а сусед працягваў заліваць. Маці суседа-алкаголіка не толькі пагашае ўсе штрафы за сына, але і, па словах суседзяў, рэгулярна аплачвае камунальныя паслугі. «Можа быць, чым плаціць штрафы, танней было б прыбраць кватэру і ўсталяваць ўнітаз?» — пацікавіліся журналісты ў жанчыны.

— Нічым у яго не смярдзіць. У яго ўсё ў парадку, — адказала яна па тэлефоне.

Аднак да кватэры немагчыма падысці праз устойлівы смурод. Дзвярная ручка проста адсутнічае. Дзверы адчыніла заспаная нецвярозая жанчына пад брэх сабакі.

— Калі я сюды прапішуся і мая дачка — яны ўсё будзе закончана, — толькі і змагла сказаць яна.

Суседзі не вераць ёй. Бо да гэтага часу на працягу пяці гадоў сітуацыя не змянілася. Калі ў кватэры і труцілі прусакоў з дэзінфекцыяй, то толькі за кошт ЖЭСа.

У мясцовым ЖЭСе № 63 патлумачылі: каб весці гаворку аб высяленні жыхара з кватэры, трэба тройчы сабраць камісію. Па правілах у яе павінныя ўваходзіць прадстаўнікі міліцыі, ЖЭС, санэпідстанцыі. Кожны раз камісія складае акт і робіць прадпісанне: на тэрмін ад аднаго да двух месяцаў. Калі чалавек за гэты час не наводзіць парадак, камісія збіраецца яшчэ раз. Складаюць новы акт, новае прадпісанне. І толькі пасля трэцяга разу дакументы накіроўваюцца ў суд.

— Звычайна, калі суд прайшоў, кватэраздымальніку даюць месяц на ўборку, ён прыбірае — і ў пазове адмаўляюць. Кватэра прыватная, таму ёсць такія праблемы, — прызнае галоўны інжынер ГП ЖЭУ № 63 Дзітрый Калесніковіч.

На жаль, кватэра, пра якую ідзе гаворка, прыватызаваная, гэта значыць знаходзіцца ў прыватнай уласнасці. Калі б жыллё было дзяржаўным, жыхары вылецелі б адразу. А так гаспадары робяць што ім уздумаецца, а суседзі пакутуюць. Ёсць надзея, што сітуацыя зменіцца ў 2013 годзе, калі ў сілу уступіць новы Жыллёвы кодэкс.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?