17 жніўня ў Варшаўскім універсітэце адбылося адкрыццё навучальнага курса для стыпендыятаў праграмы імя Кастуся Каліноўскага.

Да канца верасня ў Варшаве яны будуць вывучаць польскую мову, а пасля — вучыцца ў вышэйшых навучальных установах па ўсёй Польшчы.

Нагадаем,

навучальную праграму імя Кастуся Каліноўскага стварылі пры падтрымцы ўраду Польшчы ў сакавіку 2006 года. Яна накіравана на дапамогу студэнтам, выключаным з беларускіх навучальных установаў па палітычных прычынах.
Удзел у ёй таксама прымаюць дзеці рэпрэсаваных у Беларусі дэмакратычных актывістаў.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?