17 жніўня ў Варшаўскім універсітэце адбылося адкрыццё навучальнага курса для стыпендыятаў праграмы імя Кастуся Каліноўскага.
Да канца верасня ў Варшаве яны будуць вывучаць польскую мову, а пасля — вучыцца ў вышэйшых навучальных установах па ўсёй Польшчы.
Нагадаем,
навучальную праграму імя Кастуся Каліноўскага стварылі пры падтрымцы ўраду Польшчы ў сакавіку 2006 года. Яна накіравана на дапамогу студэнтам, выключаным з беларускіх навучальных установаў па палітычных прычынах.Удзел у ёй таксама прымаюць дзеці рэпрэсаваных у Беларусі дэмакратычных актывістаў.
0
0
0
0
0
0