Групу нелегалаў на беларуска-літоўскай мяжы затрымалі ў мінулыя выхадныя смаргонскія памежнікі. У выніку пошукавых мерапрыемстваў былі знойдзены пяць грамадзян, паводле іх слоў — грамадзяне Егіпта.

Як паведамілі ў прэс-цэнтры Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Беларусі, пры сабе іншаземцы мелі толькі мабільныя тэлефоны. Падчас разбору высветлілася, што ў Беларусь яны прыехалі на таксі з Масквы, куды прыляцелі на самалёце з Егіпта. Зноў жа на таксі дабраліся з Мінска ў памежную зону.

Затрыманыя дастаўлены ў ізалятар часовага ўтрымання пагранічнай групы. Праводзяцца аператыўна-вышуковыя мерапрыемствы па выяўленні асоб, якія могуць быць датычныя да супрацьпраўнай дзейнасці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?