На пазачарговым сходзе акцыянераў СААТ «Камунарка» 26 кастрычніка ў Мінску прынята рашэнне аб павелічэнні долі дзяржавы да крыху больш як 57%.

Паводле слоў суразмоўцы, прынята адстаўка ранейшага складу назіральнага савета і выбраны новы. Абнаўленне склала 100%. Сход акцыянераў зацвердзіў на пасадзе генеральнага дырэктара прадпрыемства былога старшыню канцэрна «Белдзяржхарчпрам» Івана Данчанкі.

Як паведамлялася раней, 12 кастрычніка на нарадзе па пытаннях развіцця кандытарскай галіны Аляксандр Лукашэнка даручыў ліквідаваць на прадпрыемствах «Камунарка» і «Спартак» і павялічыць долю дзяржавы да 57% — на «Камунарцы» і да 60% — на «Спартаку».
У адкрытыя акцыянерныя таварыствы абедзве фабрыкі былі пераўтвораны ў 1994 годзе. Пасля акцыянавання 49% акцый «Камунаркі» сталі належаць фізічным асобам, 51% — юрыдычным (22% — доля дзяржавы, 22,5% — амерыканскай кампаніі «Мол Карпарэйшн»). Трымальнікам кантрольных пакетаў акцый абедзвюх фабрык быў амерыканскі бізнесмен беларускага паходжання Марат Новікаў.

«Народнае павінна працаваць. Калі прыйшоў прыватнік і не працуе — значыць прадпрыемства, пакуль яно не знішчана, трэба вярнуць народу», — заявіў Лукашэнка на нарадзе.

Дзярждоля ў абодвух ААТ будзе павялічана праз дадатковую эмісію акцый, бязвыплатна перададзеных дзяржаве. Юрыдычнай падставай для ініцыявання канцэрнам «Белдзярхарчпрам» правядзення дадатковай эмісіі стала рашэнне Вышэйшага гаспадарчага суда, які яшчэ ў жніўні гэтага года ўстанавіў, што дзярждоля ў ААТ «Камунарка» і ААТ «Спартак» у свой час была заніжана.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?