Аб гэтым заявіў у аўторак прэм’ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч на сустрэчы з намеснікам міністра камерцыі Кітая Цзян Яапінам.

«Мы маглі б аказаць садзейнічанне ў рэгістрацыі кітайскага банка ў Беларусі ці вырашыць пытанне, каб прадаць адзін з беларускіх банкаў або яго пэўны пакет акцый кітайскім камерцыйным банкам», — сказаў Міхаіл Мясніковіч.
Гэтыя грошы маглі б актыўна працаваць у Беларусі, асабліва ў Кітайска-беларускім індустрыяльным парку, падкрэсліў прэм’ер-міністр.

У цэлым жа, адзначыў кіраўнік урада, Беларусь і Кітай выходзяць на новы ўзровень супрацоўніцтва — інвестыцыйны. У сувязі з гэтым Беларусь зацікаўлена, каб кітайскія банкі больш актыўна прыходзілі на беларускі рынак. «Дыверсіфікацыя капіталу такая ж важная, як і дыверсіфікацыя гандлю», — дадаў прэм’ер-міністр.

Цяпер беларуска-кітайскае супрацоўніцтва грунтуецца на вялікім пакеце інвестыцыйных праектаў, агульны аб’ём крэдытавання якіх складае $16 млрд.
Ад КНР у Беларусь ідуць і прамыя замежныя інвестыцыі. Гаворачы аб важнейшым праекце — Кітайска-беларускім індустрыяльным парку, Міхаіл Мясніковіч падкрэсліў, што «будзе вельмі добра, калі ў Беларусі будзе адпаведная фінансавая структура». Ён канстатаваў, што ў Беларусі прыняты шэраг урадавых рашэнняў аб падтрымцы гэтага праекта, яго з вялікімі прэферэнцыямі для інвестараў падтрымаў і Прэзідэнт. Міхаіл Мясніковіч выказаў упэўненасць, што ўрад Кітая таксама падтрымае гэты знакавы ўнікальны праект.
Прэм’ер-міністр таксама ацаніў рэгіянальнае супрацоўніцтва з правінцыямі і гарадамі Кітая і асабліва падзякаваў за гэта мэру горада Харбіна.
З гэтым кітайскім горадам складваюцца добрыя адносіны. Акрамя таго, нараўне з гандлёва-эканамічнымі сувязямі паміж Беларуссю і Кітаем устанаўліваецца высокі ўзровень навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва. Тут таксама рэалізуецца шмат сумесных праектаў.
На сустрэчы Міхаіл Мясніковіч і Цзян Яапін абмеркавалі таксама адно важнае для Беларусі пытанне — структуру спажывецкага кітайскага імпарту.
Прэм’ер-міністр Беларусі прапанаваў абмеркаваць, як лепш арганізаваць экспарт кітайскіх спажывецкіх тавараў у Беларусь. «На жаль, вашы тавары ідуць у Беларусь праз шматлікіх пасрэднікаў, праз іншыя дзяржавы. Мы маглі б у прынцыпе прапанаваць крыху іншую схему, якая будзе выгадная і вам, і нам», — сказаў Міхаіл Мясніковіч.

Ён падзякаваў ураду Кітая за тэхнічную і гуманітарную дапамогу Беларусі па мінімізацыі наступстваў катастрофы на ЧАЭС. У цэлым жа кіраўнік беларускага ўрада паспяхова ацэньвае супрацоўніцтва Беларусі і Кітая. «Супрацоўніцтва з Вялікім Кітаем з’яўляецца прыярытэтам у знешнеэканамічнай дзейнасці Беларусі», — сказаў ён.

І важную ролю ў гэтым адыгрывае сумесная Беларуска-кітайская міжурадавая камісія па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве, 13-е пасяджэнне якой прайшло ў Мінску. «Гэта структура ажыццяўляе вельмі вялікую работу, яна вырашае ўсе перспектыўныя і бягучыя пытанні супрацоўніцтва, якія ў далейшым трансфармуюцца ў рашэнні ўрада», — сказаў Міхаіл Мясніковіч.

Намеснік міністра камерцыі Кітая Цзян Яапін, які з’яўляецца сустаршынёй кітайскай часткі камісіі, таксама падкрэсліў важнасць работы гэтай структуры па ўмацаванню гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва паміж дзвюма краінамі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?