Лукашэнка не паедзе на інаўгурацыю Эрдагана

Стала вядома, хто прадставіць Беларусь на інаўгурацыі прэзідэнта Турцыі Рэджэпа Таіпа Эрдагана. 

02.06.2023 / 16:53

Аляксандр Лукашэнка і Рэджэп Таіп Эрдаган у Анкары ў красавіку 2019 года. Фота: trpresidency / Twitter

Старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Уладзімір Андрэйчанка прадставіць Беларусь на інаўгурацыі прэзідэнта Турцыі Рэджэпа Тайіпа Эрдагана 3 чэрвеня. Аб гэтым паведаміў прэс-сакратар МЗС Беларусі Анатоль Глаз, піша БЕЛТА.

Паводле яго слоў, 1 чэрвеня беларускі бок атрымаў запрашэнне прыняць удзел у цырымоніі інаўгурацыі пераабранага прэзідэнта Турцыі Рэджэпа Таіпа Эрдагана.

«Улічваючы высокі ўзровень палітычных і гандлёва-эканамічных адносін з Турцыяй, а таксама актыўнае міжпарламенцкае ўзаемадзеянне бакоў, у гэтым урачыстым мерапрыемстве прыме ўдзел старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Уладзімір Андрэйчанка», — расказаў Анатоль Глаз.

Чаму, «улічваючы высокі ўзровень палітычных і гандлёва-эканамічных адносін з Турцыяй», на інаўгурацыю не паедзе Лукашэнка, не паведамляецца. 

Чытайце таксама:

Кіраўнік выбаркама Турцыі афіцыйна абвясціў перамогу Эрдагана ў другім туры прэзідэнцкіх выбараў

Орбан расказаў, што маліўся за перамогу Эрдагана. «Інакш была б трагедыя»

Лукашэнка і Пуцін павіншавалі Эрдагана з перавыбраннем на пасаду прэзідэнта Турцыі

Nashaniva.com