Місія, якая прыехала па просьбе беларускіх улад, будзе працаваць у Беларусі да 15 ліпеня, зазначылі ў МВФ. 

«Мэтай місіі з`яўляецца абмеркаванне мер эканамічнай палітыкі і планаў улад па правядзенні рэформ, уключаючы ацэнку таго, ці сталі яны дастаткова рашучымі, каб быць падтрыманымі ў межах пагаднення з МВФ», — паведамілі ў прадстаўніцтве. 

Нагадаем, 26 чэрвеня міністр фінансаў Уладзімір Амарын паведаміў журналістам, што місія МВФ плануе падчас візіту абмеркаваць новую краінавую праграму. У межах гэтай праграмы беларускі бок разлічвае атрымаць новы крэдыт ад МВФ. Амарын не стаў называць, на якую суму крэдыту разлічвае Беларусь, зазначыўшы, што гэта будзе сума «недзе прыкладна ў межах» памеру папярэдняга крэдыту МВФ, які склаў каля 3,5 млрд. долараў.

Амарын таксама зазначыў, што новая краінавая праграма засноўваецца на дарожнай карце, распрацаванай Беларуссю сумесна з Сусветным банкам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?