Знайсці
10.03.2024 / 23:1032РусŁacБел

Зяленскі адказаў Папу рымскаму на словы пра «белы сцяг»

Прэзідэнт Украіны ў традыцыйным відэазвароце адрэагаваў на рэзанансныя словы Папы Францішка пра тое, што «Украіна павінна мець мужнасць падняць белы сцяг і дамовіцца з Расіяй пра спыненне вайны».

«Расійскія забойцы і каты не ідуць далей па Еўропе толькі таму, што іх стрымліваюць украінцы і ўкраінкі са зброяй у руках і пад сіне-жоўтым сцягам. Ва Украіне калісьці было шмат белых сцен дамоў і цэркваў, якія цяпер спаленыя і разбітыя расійскімі снарадамі. І гэта вельмі красамоўна гаворыць пра тое, хто менавіта павінен спыніцца, каб спыніць вайну. Той, хто абараняе жыццё і людзей, выконвае самую пачэсную місію, якую толькі можна выканаць перад абліччам такога бесчалавечнага ўварвання…

Калі расійскае зло пачало гэтую вайну 24 лютага, усе ўкраінцы ўсталі на абарону. Хрысціяне, мусульмане, яўрэі — усе. І я дзякую кожнаму ўкраінскаму капелану, які з войскам, у Сілах абароны. Там, на перадавой. Бароняць жыццё і чалавецтва. Падтрымліваюць малітвай, размовай і справай. Вось што такое царква — з людзьмі.

А не за дзве з паловай тысячы кіламетраў — недзе там займацца віртуальным пасрэдніцтвам паміж тымі, хто хоча жыць, і тымі, хто хоча цябе знішчыць. Я дзякую ўсім, хто ва Украіне і з Украінай робіць усё, каб выратаваць жыцці, я дзякую ўсім, хто дапамагае і хто сапраўды побач — дзеяннямі і малітвамі», — сказаў Зяленскі.

У інтэрв'ю, якое было запісанае ў лютым, але было апублікаване цяпер, Францішак заявіў, што Украіна павінна мець адвагу падняць белы сцяг і пачаць перамовы з Расіяй.

Гэта абурыла ўкраінскі бок і іншых замежных палітыкаў. Ватыкану пазней давялося тлумачыць словы Папы.

Чытайце таксама:

Прэзідэнт Латвіі рэзка адказаў Папу на заяву пра «белы сцяг»

Не капітуляцыя Украіны — у Ватыкане патлумачылі рэзанансную заяву Папы наконт вайны

Папа згадаў пра «белы сцяг» для Украіны і гатовы быць пасярэднікам

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
83
Панылы сорам
0
Ха-ха
3
Ого
0
Сумна
3
Абуральна
4
3
Батя/адказаць/
11.03.2024
Воюй ванька и наташка за свои сортиры и путинские миллиарды, сядь на швабру и посмотри ту комедию сам.
11.03.2024
Батя, скорее всего боты это как раз эти дегенераты которые в большинстве тут пишут))) причем воевать идти они не собираются)) да и Лукашенко свергать кто-то за них должен))
признаю сам таким был)) вырос)
1
Выпей бояры/адказаць/
11.03.2024
Батя, именно в Киеве и подпишут капитуляцию рашиской россии
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031