Знайсці
22.03.2024 / 18:082РусŁacБел

Падлеткам хочуць забараніць адкрываць рахункі ў банках

У Беларусі збіраюцца ўвесці забарону на адкрыццё рахункаў у банках падлеткам. Так плануюць знізіць колькасць махлярстваў з удзелам непаўналетніх. Пра гэта 22 сакавіка на прэс-канферэнцыі расказаў Дзмітрый Мялешка, намеснік начальніка ўпраўлення па ахове правапарадку і прафілактыкі ГУУС Мінгарвыканкама.

Фота ілюстрацыйнае

«Цяпер гэтае пытанне Міністэрствам унутраных спраў прапрацаванае і ўнесеныя змены, якія дазволяць забараніць менавіта дзецям без згоды бацькоў звяртацца ў банкі і адкрываць такія рахункі. Узрост будзе абмежаваны 18 гадамі, у адваротным выпадку павінен будзе прысутнічаць законны прадстаўнік», — растлумачыў чыноўнік.

Цяпер рахунак у банку ў Беларусі можна адкрыць з 14 гадоў (са згоды законнага прадстаўніка), з 16 гадоў — самастойна.

Чытайце таксама:

IT цягне эканоміку ўніз. Як за мінулы год змянілася сітуацыя ў сферы

Колькі каштуюць адныя і тыя ж смартфоны ў Беларусі і суседніх краінах?

Былы ўладальнік сонечнай электрастанцыі ў Магілёўскай вобласці падаў пазоў супраць Лукашэнкі і не толькі

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
6
Ха-ха
3
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
0
Лялька/адказаць/
22.03.2024
а пры  чым тут скауты? НН, вы там хоць часам думайце,што за ілюстрацыйныя фоты выстаўляеце ў артыкулах! 
0
Дык рахунак ім і непатрэбны, карткі дастаткова /адказаць/
23.03.2024
[Рэд. выдалена]
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031