Знайсці
26.04.2024 / 12:366РусŁacБел

Сёння дзень, які беларусам нельга, ні ў якім разе нельга забываць

Тыя, хто гэта прайшоў, ніколі не забудуць, піша Мікола Бугай.

Прыпяць, пакінуты будынак. Фота: Наша Ніва

Людзі тады пакідалі свае хаты, думалі, што з'язджаюць на пару дзён. А яны не вярнуліся ніколі.

Не ведаю, ці глядзелі вы серыял «Чарнобыль». Там вельмі ўсё, вельмі праўдзіва паказана і растлумачана.

Праект Чарнобыльскай станцыі быў лажовы. Пры будаўніцтве ашчаджалі: замест негаручых дахавых матэрыялаў паклалі гаручыя, больш танныя. А потым тупыя ідэолагі камандавалі навуковымі эксперыментамі. Ну і рванула.

І вось уявіце: вы з'язджаеце з роднай хаты, ад родных яблынь, ад родных магіл назаўсёды. І так сотні тысяч людзей. Мне гэта так нагадвае цяперашнія драмы людзей. І цяперашнюю сітуацыю з будаўніцтвам Астравецкай АЭС і размяшчэннем у Беларусі ядзернай зброі.

А на Беларусь жа тады выпала 70 працэнтаў радыяцыі. Тут у нас аблокі рассейвалі, каб на Маскву і на Еўропу не даляцелі, каб свет не даведаўся. Свет то ўсё адно даведаўся… А нашы землі засталіся атручаныя. 

Так што давайце памятаць, не забываць і вучыцца на памылках. Гэта наша сапраўдная гісторыя.

Мікола Бугай

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
5
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
42
Абуральна
3
0
Гамяльчук/адказаць/
26.04.2024
Трэба патрабаваць кампенсацыю з масковіі за Чарнобыль
2
Позорище /адказаць/
26.04.2024
Очередное позорище, Тихановская давала интервью польскому журналисту  В годовщину чернобыльской трагедии по срусски и расказывала как она дружна с навальной.   
0
Бугаю/адказаць/
26.04.2024
Ганьба
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031