Знайсці
27.04.2024 / 17:13ŁacБел

У Магілёве ўрачыста адкрылі вертыкальную велапаркоўку

Першую ў Магілёве вертыкальную велапаркоўку паставілі, як і абяцалі раней, 27 красавіка, да адкрыцця веласезона, піша Magilev.online.

Праўда, застаюцца няяснасці з месцам канчатковай устаноўкі. Папярэдне паведамлялася, што канструкцыя з'явіцца каля гандлёвага цэнтра «Атрыум», аднак сёння паркоўку прэзентавалі на магілёўскай цэнтральнай плошчы Леніна. Верагодна, пасля яе перанясуць.

Новая велапаркоўка вытворчасці прадпрыемства «Магілёўліфтмаш» уяўляе сабой вертыкальна ўсталяванае кола з прымацаванымі своеасаблівымі кабінкамі. На канструкцыі вышынёй чатыры метры змесціцца шэсць ровараў.

Збоку ад велапаркоўкі знаходзіцца ручны датчык руху, з дапамогай якога яна і запускаецца. Ровар трэба будзе паставіць на парковачнае месца і замацаваць рамянямі бяспекі.

Год таму ў Магілёве ўсталявалі некалькі шасціпавярховых вертыкальных аўтапарковак.

Чытайце таксама:

У Магілёве паставяць вертыкальную велапаркоўку. Як яна выглядае?

У Мінску сталі будаваць платныя велапаркоўкі. Як яны выглядаюць?

Пад Брэстам міліцыя прышпільвае пакінутыя без нагляду ровары тросам з біркай

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
2
Ха-ха
3
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031