Знайсці
27.04.2024 / 20:104РусŁacБел

Памерла Лідзія Малініна, пляменніца Алеся Дудара і захавальніца яго архіва

Пайшла з жыцця Лідзія Маркаўна Малініна — пляменніца паэта Алеся Дудара, мемуарыстка, рэдактарка і музейная работніца. Пра смерць жанчыны паведамілі яе сябры ў сацыяльных сетках. Ёй было 85 гадоў.

Лідзія Малініна нарадзілася 14 кастрычніка 1938 года. Скончыўшы філалагічны факультэт БДУ, працавала ў Купалаўскім музеі, у выдавецтве «Беларуская энцыклапедыя», у МДЛУ. У цяперашняй трохтомнай Купалаўскай энцыклапедыі ёсць некалькі артыкулаў яе аўтарства.

Галоўнае ж — яна ўсё жыццё збірала па радочку, па аркушыку любую інфармацыю, згадку, намёк пра жыццё і гібель свайго дзядзькі Шуркі — вядомага беларускага паэта Алеся Дудара (Аляксандра Дайлідовіча), які, як і многія іншыя беларускія творцы, загінуў у часы сталіншчыны. І гэта яе праца не была дарэмнай. 

Чытайце таксама:

Памерла Вольга Жураўлёва

Памёр Мікалай Уласюк

Памёр Лявон Габрусёнак

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
16
Абуральна
0
0
Супакойцеся/адказаць/
27.04.2024
некролог, не хвалюйцеся, пра вашу смерць не напішуць у газетах, заслуг перад грамадствам у вас няма.
0
Зноў/адказаць/
28.04.2024
яўрэйка апынулася больш беларускай, чым беларусікі
1
Некролог/адказаць/
28.04.2024
Супакойцеся, не переживаю, это же у тебя пик жизни - оказаться в некрологе на нашей ниве.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031