Nasha Niva
  • Новости
  • Война
  • Экономика
  • Общество
  • Обо всём
  • Культура
бел Ł рус
  • История
  • Музыка
  • Беларуская мова
  • Кино
  • Литература
  • Культура
Культура
Фото 4 из 4
17.06.2022 / 12:20
Бел / Łac / Рус

Уладальнік гродзенскай этнакрамы распавёў, чаму не з’язджае з Беларусі

Гродзенец Андрэй Несцяровіч заснаваў этнакраму «Цудоўня» ў 2015 годзе. Пасля выбараў 2020 года краме выпісвалі штрафы, а таксама пазбавілі памяшкання. Нягледзячы на гэта, пляцоўка працуе, а гаспадар застаецца ў Беларусі і не плануе з’язджаць, паведамляе Hrodna.life.

Андрэй Несцяровіч. Фота з інстаграма

Андрэй Несцяровіч. Фота з інстаграма

«Палітыка прыйшла да мяне ў госці, пастукала ў дзверы з нагі»

У Андрэя няма ваганняў з’язджаць ці не з’язджаць. «У мяне ёсць справа, якую я рабіў да 2020 года, у 2020 годзе і раблю пасля 2020 года. Я культурнік і я займаюся культурай», — кажа Андрэй Несцяровіч.

«Палітыку, якая прыйшла ў маё жыццё, я не зваў. Я быў бы рады, каб яна далей пайшла сваёй дарогай. Але ў 2020 годзе культура з палітыкай змяшаліся. І тое, што мне не патрэбна, прышло да мяне ў госці, пастукала ў дзверы з нагі. Я сказаў: «Ты мне нахрэн не ўс*алася», але як прыйшла, то захадзі». А я хачу далей займацца культурай».

Прычыну для ад’езду з Беларусі Андрэй называе толькі адну: прамую пагрозу жыццю і цэласнасці сям'і.

«Там я буду як сапля ў палёце»

«Я займаюся тым, чым займаўся і раней. Спрабую несці культуру ў людзі і не збіраюся нічога змяняць у гэтым накірунку, — кажа Андрэй. — Тут мой дом. Тут я адчуваю сабе патрэбным. Тут я рабіў культуру, раблю культуру. Калі я з’еду, хто будзе рабіць культуру? У мяне няма прычынаў, я там нікому не патрэбны. Ну можа, я б і знайшоў там сабе месца, але тут я ведаю для чаго я тут. А там я буду як сапля ў палёце».

Андрэй Несцяровіч. Фота з інстаграма

Андрэй Несцяровіч. Фота з інстаграма

Андрэй лічыць, што беларуская культура па-за межамі Беларусі нікому не патрэбна.

«Рабіць беларускае трэба тут. Бо тут карані, тут яно тутэйшае. За мяжой беларуская культура можа існаваць, але развівацца толькі ў Беларусі, бо тут яна нарадзілася, — лічыць Андрэй. — За мяжой беларуская культура будзе як экзатычная кветка, якую можна дэманстраваць. А калі ў палякаў ці ў немцаў ёсць свая культура, то навошта ім беларуская».

«Справа майго жыцця ў любым іншым месцы губляе сэнс»

На думку Андрэя, колькасць беларусаў, якія з’ехалі за мяжу, не ўтварае тую масу, якая можа развіваць культуру.

«Тыя, хто з’язджае, ім не да культуры. Яны будуць думаць, як зарабіць, знайсці жытло, набыць ежы».

«Мая задача — рабіць свет, у якім я жыву, больш культурным. А рабіць гэта на карысць любой іншай краіны я не бачу для сабе ніякага сэнсу. Гэта абнуляе мае намаганні», — лічыць Андрэй. Менавіта гэта яго трымае і не дазваляе з’ехаць з Беларусі. «Я тут раблю справу, якая прывязана да лакацыі. У нейкім сэнсе гэта з’яўляецца справай майго жыцця і ў любым іншым месцы яна губляе сэнс».

«Ведаў бы дзе ўпадзеш — саломку падсцяліў бы»

Андрэй лічыць, што сёння людзям не трэба тлумачыць, якія рызыкі ёсць у культурніцкіх ініцыятыў у Беларусі. Маўляў, культуру пачалі ўспрымаць як «небяспечнае» для дзяржавы.

«Чыноўнікі зразумелі, што людзі з культуры могуць штосці сказаць і паўплываць. Я разумею рызыкі. Але ведаў бы дзе ўпадзеш — саломку падсцяліў бы».

У пэўны момант Андрэю проста надакучыла баяцца і ён перастаў думаць пра небяспеку. «Што такое бяспека ў гэтай краіне? Напэўна, гэта звязана ў першую чаргу з адчуваннем упэўненасці ў заўтрашнім дні. А яго ніколі не было. Я з першага дня самастойнага жыцця гэтай упэўненасці не меў. Радыкальна нічога не змянілася», — сказаў Андрэй.

Андрэй Несцяровіч. Фота з інстаграма

Андрэй Несцяровіч. Фота з інстаграма

Сям’я Андрэя застаецца разам з ім і падтрымлівае яго. Але ў наваколлі прадпрымальніка з’ехала «дахалеры» знаёмых. У дыскусіі на тэму эміграцыі яму не прыходзілася ўступаць. Ён лічыць, што гэта справа кожнага і нікога не хоча асуджаць.

«Я нікога не асуджаю за яго рашэнне і сам прымаю сваё рашэнне. І чыёсці меркаванне на гэтую тэму мяне не цікавіць. Адпаведна і дыскуссіі са мной весці не цікава».

У людзей павялічыўся попыт на беларускую культуру

Попыт на беларускую культуру і лаяльнасць да беларускай мовы ў людзей павялічыліся, заўважае Андрэй. Таму ў яго з’явілася дадатковая матывацыя і дадатковая нагода працягваць сваю справу.

«Іншая справа, што грошай у культуры як не было, так і няма. З 2020 года гэтых грошай стала менш. Таму ў плане фінансаў мы адчуваем сябе мярзотна. Але ў плане таго, што з’явіўся грамадскі запыт на беларускую культуру — гэта вельмі добра. Я магу прасачыць тэндэнцыю з 2015 года. Гэты запыт паступова павялічваецца штогод. Прычым з 2020 года гэты працэс працягваецца і пайшоў больш фарсавана», — сказаў Андрэй.

«Людзі пачалі разумець, што быць беларусам — не абавязкова ў лапцях і аграрыях. Але грошай ад гэтага ў людзей больш не стала. Хто быў гатовы выдаткоўваць грошы — з’ехалі. Хтосьці зараз укладаецца ў іншыя патрэбы. Каб развіваць сваё і каб яно станавілася лепш, патрэбны грошы».

Зараз прадпрымальнік трымаецца на энтузіязме і жаданні рабіць тое, што ён лічыць патрэбным. Таксама ўзмацнілася падтрымка людзей, нягледзячы на тое, што шмат з іх з’ехала.

«Заўсёды вельмі прыемна атрымаць паштоўку ад чалавека, які з’ехаў. Я адчуваю, што гэта падтрымка ёсць, а прыходзіць яна зусім рознымі спосабамі. Ад выразу «Як добра, што вы размаўляеце па-беларуску», сканчаючы запытам «Ці магу я вам чым небудзь дапамагчы»», — распавёў Андрэй.

«Унутранае адчуванне падказвае, што рухаюся ў правільным кірунку»

«Я бачу будучыню. У мяне ёсць кірунак. І я ў гэтым кірунку рухаюся. І ўнутранае адчуванне мне падказвае, што рухаюся я ў правільным і слушным кірунку. Але якая будзе будучыня… Будучыня заўжды туманная. І загадваць на заўтра я не буду. Адзінае, у чым я перакананы — у беларускай Беларусі будучыня ёсць. А вось якая яна, тут пытанне не да мяне».

Этнакрама «Цудоўня» працуе ў Гродне з 2015 года. Яна займаецца папулярызацыяй беларускай культуры. У краме можна набыць рэчы ручной працы ад майстроў з розных гарадоў Беларусі і літаратуру на беларускай мове. Раней «Цудоўня» арганізоўвала гістарычныя і культуралагічныя лекцыі, прэзентацыі кніг, музычныя выступы, а таксама майстар-класы. За час свайго існавання пляцоўка змяніла чатыры адрасы.

Восенню 2020 года «Цудоўня» разам з іншымі прыватнымі бізнесамі патрапіла пад рэпрэсіі і праверкі. З праверкай у краму прыходзілі супрацоўнікі аддзела гандлю і Міністэрства надзвычайных спраў. У снежні 2020 года «Цудоўню» пазбавілі памяшкання на Кірава, 3 разарваўшы дамову арэнды

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Nashaniva.com

Хочешь поделиться важной информацией анонимно и конфиденциально? Пиши в наш Телеграм

Читайте еще
Появилась галерея репрессированного белорусского искусства. Картины можно заказать с доставкой по всему миру 1
Лидер группы «Галасы ЗМеста» пожаловался, что им нигде не рады 11
Жерар Депардье продал скульптуру уроженца Беларуси — представителя Парижской школы 3
В субботу пожилые люди смогут бесплатно посетить Национальный художественный музей 1
Комментарии
Хронологически Сначала новые Сначала популярные
Чтобы оставить комментарий, пожалуйста, активируйте JavaScript в настройках своего браузера
Главное
Минобороны России заявило об уничтожении 11 украинских дронов
Появилась галерея репрессированного белорусского искусства. Картины можно заказать с доставкой по всему миру 2
«Давайте наберемся смелости». Макрон предложил перевернуть страницу в отношениях с Корсикой 5
В Польше задержали двух белорусов, совершивших серию вооруженных грабежей 7
«Наши поиски мурованки имели и утилитарную цель». Археолог рассказал о сенсационном открытии этого года на Кревском замке
Молодая белоруска снимает популярные тиктоки, в которых имитирует разговоры деревенских бабушек 8
В Беларуси признали «экстремистским» скриншот статистики относительно длины пенисов 11
Обо всем понемногу
Почему Гаравского оправдали? Объясняют юристы 10
«Бояться билингвизма не стоит». Логопед рассказала, в чем специфика работы с белорусскоязычными детьми, и становится ли их больше 2
Вышли на свободу Олег Рудаков с женой, их собираются депортировать 4
Лидер группы «Галасы ЗМеста» пожаловался, что им нигде не рады 11
Фото / Видео
В Осиповичском районе ополченцы учились отбивать вооруженное нападение на сельский магазин, а тероборона — останавливать ДРГ 15
Появилось видео ДТП в Барановичах, в котором погибли водитель и пассажир мотоцикла 6
Naša Niva łacinkaj
Опрос
Самое читаемое
В Швейцарии вынесли оправдательный приговор бывшему бойцу «эскадрона смерти» Юрию Гаравскому 24
Лидер группы «Галасы ЗМеста» пожаловался, что им нигде не рады 11
«Мы в натуре попали в отель». В соцсетях возмущаются восторженным видео о белорусской тюрьме. Но не все так просто 14
Два года, как погибли Андрей Зельцер и Дмитрий Федосюк. Как выглядит место захоронения кагэбэшника
«Ты будешь мне мило улыбаться». Сын Кадырова, который сильно избил человека в СИЗО, ответил на критику в свой адрес 9
Популярное в соцсетях
Белоруска спасла девушку в Нью-Йорке 1
Владислав Сырокомля: большой юбилей 2023-го и его «Мы отвыкли от весны…» 9
Самая популярная белорусскоязычная группа в мире — кто эти ребята? 4
«Очень жаль, Владимир». Хиллари Клинтон подколола Путина 7
«Жена иногда не понимает, чего от нее хочет дочь». Белорус и полька воспитывают ребенка сразу на двух языках 8
Большая реакция
Два года, как погибли Андрей Зельцер и Дмитрий Федосюк. Как выглядит место захоронения кагэбэшника
В Минске 11-летняя девочка пыталась убить свою мать  12
Белоруска спасла девушку в Нью-Йорке 1
«Отец не сразу распознал, кто такой Лукашенко». Дочь Юрия Захаренко об измене друзей, процессе Гаравского. И о боли жизни 34
Парень из Гомеля удалил аккаунт почти три года назад. Но его вычислили и задержали — вот как это произошло 8
Горячие темы
Владислав Сырокомля: большой юбилей 2023-го и его «Мы отвыкли от весны…» 9
В Швейцарии вынесли оправдательный приговор бывшему бойцу «эскадрона смерти» Юрию Гаравскому 24
«Мы в натуре попали в отель». В соцсетях возмущаются восторженным видео о белорусской тюрьме. Но не все так просто 14
Два года, как погибли Андрей Зельцер и Дмитрий Федосюк. Как выглядит место захоронения кагэбэшника
Как работают боты, которыми пользуются губопиковцы, и почему не стоит в них писать «ради шутки» 7
Белоруска спасла девушку в Нью-Йорке 1
Задержали бывшего преподавателя БГУИР. За комментарии, которые он давно удалил — ГУБОПиК показал, как их сохраняет 6
«В этом телефоне на пару лет колонии». Белорусы рассказали, как проходят проверки на границе с Польшей 3
«Благословение и проклятие». Состояние Брюса Уиллиса стремительно ухудшается 4
PDF версия
Календарь
Чтобы воспользоваться календарем, пожалуйста, включите JavaScript в настройках вашего браузера
пн вт ср чт пт сб вс
1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30
Версия для смартфонов
Новости Обо всём Культура Наши партнёры Наши ссылки
  • Экономика
  • Общество
  • Происшествия
  • В мире
  • Спорт
  • Авто
  • Мнения
  • От редакции
  • Война
  • Тесты
  • Здоровье
  • Недвижимость
  • Мода
  • Еда
  • Наука и технологии
  • Погода
  • Любовь и секс
  • История
  • Музыка
  • Беларуская мова
  • Кино
  • Литература
  • Культура
  • Наш латинизатор
  • Обсуждение
Контакты
© Все права защищены. Использование платных материалов запрещено без письменного разрешения. Использование бесплатных русскоязычных версий материалов запрещено без письменного разрешения. Использование бесплатных белорусскоязычных версий материалов разрешено при условии наличия активной гиперссылки на Nashaniva.com в первом абзаце.
Дизайн сайта — арт-студия PRAS
Наверх