Асноўныя мерапрыемствы, прымеркаваныя да святкавання 95-й гадавіны абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі, адбудуцца ў нядзелю, 24 сакавіка. Адпаведнае рашэнне было прынята 15 лютага на пасяджэнні аргкамітэта.

У абмеркаванні фармату мерапрыемства ўдзельнічалі прадстаўнікі Партыі БНФ, Аб’яднанай грамадзянскай партыі, руху «За Свабоду», кампаніі «Еўрапейская Беларусь», аргкамітэта па стварэнні партый «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» і «Беларускага руху», руху салідарнасці «Разам», аб’яднання мастакоў «Пагоня».

Як паведаміў старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч, на пасяджэнні аргкамітэта было прынята рашэнне падаць заяўку

на правядзенне вулічнага шэсця ад пляцоўкі каля Батанічнага сада да парку Дружбы Народаў, дзе арганізаваць мітынг.
Падаць заяўку плануецца на наступным тыдні, чакаецца, што яе падпішуць прадстаўнікі Партыі БНФ, АГП, БХД і «За Свабоду». Шэсце будзе пачынацца не ад Акадэміі навук, бо там цяпер адбываюцца рамонтныя работы.
Акрамя таго, ужо пададзена заяўка на арэнду памяшкання ў Палацы культуры трактарнага завода, дзе плануецца правесці 24 сакавіка ў 17 гадзін урачыстае мерапрыемства.
22 сакавіка ў офісе Партыі БНФ «Пагоня» плануе адкрыць выставу.
Паводле слоў Янукевіча, асноўнымі тэмамі вулічнага і святочнага мерапрыемства стануць абарона незалежнасці і вызваленне палітвязняў.

Аргкамітэт таксама прыняў рашэнне падрыхтаваць «шырокі зварот», у якім прапанаваць знакавым фігурам, палітычным лідарам і грамадству далучыцца да святкавання 95-й гадавіны абвяшчэння БНР.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?