Расійскі знішчальнік. Фота: pixabay

Расійскі знішчальнік. Фота: pixabay

На беларускіх аэрадромах цяпер знаходзяцца 13 знішчальнікаў і 12 верталётаў ВКС Расіі, аднак яны амаль не ўзлятаюць і не прымаюць ніякага ўдзелу ў ваенных дзеяннях супраць Украіны. Аб гэтым 22 мая заявіў камандуючы Аб'яднанымі сіламі УСУ генерал-лейтэнант Сяргей Наеў у інтэрв'ю ўкраінскаму агенцтву «Укрінформ».

Паводле яго слоў, у Беларусі з расійскай ваеннай авіяцыі на сённяшні момант знаходзяцца: 8 знішчальнікаў Су-34, 3 знішчальніка Су-30СМ і два Су-24МР. Апроч іх, таксама прысутнічаюць 12 расійскіх верталётаў мадэляў Мі-8, Мі-24 і Мі-28Н.

Адказваючы на ​​пытанне, чаму расійская авіяцыя больш не наносіць удары з Беларусі, як гэта было раней, генерал растлумачыў, што гэта з'яўляецца ўласным рашэннем беларускага боку.

«Яны не лятаюць, таму што пасля няўдалага ўварвання расійскай арміі з тэрыторыі Беларусі і наступных няўдач на нашым усходзе і поўдні кіраўніцтва Беларусі вырашыла абмежаваць супрацоўніцтва з Расіяй толькі пастаўкамі зброі, боепрыпасаў, а таксама прадастаўленнем палігонаў для падрыхтоўкі асабовага складу», — распавёў Сяргей Наеў.

Таксама ён расказаў, што ў Беларусь часам залятаюць расійскія Міг-31K, якія з'яўляюцца носьбітамі гіпергукавых ракет «Кінжал» (зусім нядаўна Украіна ўпершыню здолела збіць некалькі такіх ракет, што з'яўляецца беспрэцэдэнтнай навіной, бо падобнае лічылася практычна немагчымым).

Чытайце яшчэ:

Чаму расійская авіяцыя так слаба праявіла сябе ва Украіне: пяць памылак Пуціна

Расійскія вайсковыя эшалоны прыбываюць у Беларусь проста з зоны баявых дзеянняў — Супольнасць чыгуначнікаў

Самалёты F-16 Украіне: што гэта памяняе

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
3
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
4

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?