Бакавая сцяна ўстаяла, але пад'езд унутры літаральна склаўся. Разбураны расіянамі шматпавярховік у Крывым Рогу. Фота: Ukrainian Interior Ministry Press Office / AP Photos

Бакавая сцяна ўстаяла, але пад'езд унутры літаральна склаўся. Разбураны расіянамі шматпавярховік у Крывым Рогу. Фота: Ukrainian Interior Ministry Press Office / AP Photos

Сёння Крывы Рог расіяне атакавалі дзвюма балістычнымі ракетамі таго тыпу, які ўкраінская супрацьпаветраная абарона збіваць няздольная — акрамя двух на ўсю краіну комплексаў «Пэтрыат». Але «Пэтрыаты» могуць абараніць толькі два дыяметры на ўсю краіну. У Крывым Рогу сёння іх не было. Адна з ракет трапіла ў шматпавярховік, другая — у будынак навучальнай установы.

У жылым доме цалкам разбураны чатыры паверхі. Знішчаны і чатырохпавярховы будынак тэхнікума Політэхнічнага інстытута.

Паводле апошніх звестак гарадской адміністрацыі, шэсць чалавек загінулі. Сярод іх 45-гадовая жанчына і яе 10-гадовая дачка. Цела дзіцяці дасталі з-пад завалаў.

Жыхары разбуранага расійскай ракетай дома ў Крывым Рогу. Фота: тэлеграм-канал «Типовий Кривий Ріг»

Жыхары разбуранага расійскай ракетай дома ў Крывым Рогу. Фота: тэлеграм-канал «Типовий Кривий Ріг»

Яшчэ 75 чалавек параненыя, у тым ліку шасцёра дзяцей. У людзей ірваныя і рэзаныя раны, пераломы і мінна-ўзрыўныя траўмы.

«Тры чалавекі ў цяжкім стане, і адзін у звышцяжкім стане — там сур'ёзная палітраўма», — кажа мэр Крывога Рога Аляксандр Вілкул.

Абраны ў свой час ад прарасійскай Партыі рэгіёнаў, за час вайны Вілкул эвалюцыянаваў у цвёрдага праціўніка Расіі. Менавіта дзякуючы тэрытарыяльнай абароне Крывога Рога расійскія войскі ў красавіку 2022 года ўдалося стрымаць на подступах да горада. Увосені таго ж года іх адкінулі за раку Дняпро.

З разбуранага шматпавярховіка самастойна выбралася амаль 150 жыхароў.

Ратавальнікі разбіраюць завалы разбуранага дома. Фота: тэлеграм-канал «Типовий Кривий Ріг»

Ратавальнікі разбіраюць завалы разбуранага дома. Фота: тэлеграм-канал «Типовий Кривий Ріг»

Адна з жыхарак атакаванага дома, калі пачула першы выбух, схавалася ў ванным пакоі, і гэта яе выратавала. Яе кватэра разбураная.

«Калі б я не пайшла ў ванны пакой, то мяне б не было», — адзначыла жанчына ў гутарцы з журналістамі.

У доме, куды трапіла расійская ракета, жыве ўкраінская журналістка Кацярына Сельдзярэева, якая піша для беларускага інтэрнэт-выдання «Салідарнасць». У яе свая рубрыка «Дзённік вайны»

Журналісткі ў кватэры, калі прыляцела ракета, не было. 

«Салідарнасці» Кацярына расказала, што ў яе кватэры пацярпелі балкон і вокны. У дом мясцовых жыхароў пакуль не пускаюць, патрэбная экспертыза, каб вызначыць, ці бяспечна далей жыць у іншых пад'ездах. 

Кацярына Сельдзярэева ўстрымліваецца гаварыць пра перажытае іншым медыя.

«У яе балкон знесены, суседзі загінулі», — патлумачылі карэспандэнту «Нашай Нівы» яе стан калегі.

Жыхары разбуранага дома. Фота: тэлеграм-канал «Типовий Кривий Ріг»

Жыхары разбуранага дома. Фота: тэлеграм-канал «Типовий Кривий Ріг»

Супрацоўнікі экстранных службаў працягваюць выратавальную аперацыю ў разбураным ракетаю доме. Раён, куды стрэлілі расійскія вайскоўцы, густанаселены. Ён усцяж забудаваны шматпавярховікамі. Крывы Рог — вялікі прамысловы цэнтр раёна, які называюць Крыўбас, ад Крыварожскі басейн.

Разбураны расійскай ракетам дом у Крывым Рогу. Фота: Ukrainian Interior Ministry Press Office/ AP Photos

Разбураны расійскай ракетам дом у Крывым Рогу. Фота: Ukrainian Interior Ministry Press Office/ AP Photos

З пачаткам поўнамаштабнай вайны ракетныя абстрэлы расійскімі войскамі жылых раёнаў украінскіх гарадоў — звыклая практыка. Расіяне намагаюцца гэтак паставіць украінцаў на калені. Пасля падрыву Крымскага моста абстрэлы поўдня Украіны актывізаваліся. Гэта свайго роду адплата за паразы на лініі фронту. Сёння расійскі ваенкар Раманаў спрагназаваў, што за адзін-тры дні ўкраінскія войскі зоймуць сяло Ураджайнае на правым беразе ракі Мокрыя Ялы ў Валнавахскім раёне Данецкай вобласці. Гэта выведзе іх да мястэчка Старамлынаўка, праз якое яны хочуць прабіцца або да Марыупаля, або да Бярдзянска, каб атрымаць выхад да Крыма.

Глядзіце таксама:

Начная атака на Львоў. Ёсць загінулыя і параненыя

Увечары ўдарылі па Запарожжы — ёсць ахвяры 

У выніку ўдару па Краматорску загінулі восем чалавек, 56 параненых

Рэзнікаў: Украіна працягне наносіць удары па Крымскім мосце

Аднаўленне Крымскага моста адклалі яшчэ на некалькі месяцаў

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?