Знайсці
30.01.2024 / 17:551РусŁacБел

Вершы ўнікальнай паэткі XX стагоддзя выдадуць па-беларуску

Выдавецтва Gutenberg Publisher анансуе на 17 лютага выхад выбраных вершаў нямецкамоўнай паэткі, габрэйкі Машы Калека (Mascha Kaléko) у перакладах Ігара Крэбса, піша Bellit.info. Выданне будзе на дзвюх мовах: побач з нямецкімі арыгіналамі — пераклады на беларускую мову.

У сярэдзіне XX стагоддзя паэтычны голас Машы Калека быў адным з найгучнейшых нямецкіх антываенных і антыфашысцкіх галасоў, які выкрываў злачынствы і бескампрамісна заклікаў пакараць вінаватых:

Нас вучаць: ворагаў любіць — па-боску,
Мы ж ненавідзім іх — па-чалавечы.

Голда Малка Аўфэн, менавіта такое імя насіла ад нараджэння паэтка, нарадзілася 7 чэрвеня 1907 году ў Хшанаве (цяпер Польшча). З пачаткам Першай сусветнай вайны разам з бацькамі і сястрой яна эмігруе ў Германію — спачатку ў Франкфурт, потым у Марбург і Берлін. З 1929 года друкавала вершы ў газетах Vossische Zeitung і Berliner Tageblatt. Атрымала вядомасць, была заўсёдніцай Romanisches Café, дзе сустракалася з Эрыхам Кестнерам і Куртам Тухольскім.

У 1933 годзе ў выдавецтве Rowohlt выйшаў яе першы паэтычны зборнік Lyrisches Stenogrammheft («Лірычны зборнік стэнаграм»), ён неўзабаве быў падвергнуты нацысцкай цэнзуры, як і ейная другая кніга Das kleine Lesebuch für Große («Маленькая чытанка для дарослых»), якая выйшла ў 1935 годзе.

У 1938 годзе паэтка пакінула нацысцкую Германію. У гэтым самым годзе распаўся яе шлюб з філолагам Саўлам Ааронам Калека, і яна эмігравала са сваім другім мужам Шэміа Вінаверам і сынам Стывенам у ЗША. Да 1962 года застаецца са сваёй сям’ёй у Амерыцы, потым з’язджае на пастаяннае месца жыхарства ў Ізраіль. Толькі там Шэміа спадзяваўся рэалізаваць справу свайго жыцця: ён прафесійны кампазітар класічнай музыкі.

У 1968 годзе ў Нью-Ёрку памёр адзіны сын Машы Калека Стывен, ва ўзросце 30-ці гадоў. А праз пяць гадоў, у 1973 годзе, пасля працяглай хваробы не стала і мужа Шэміа. Туга па радзіме, цяжар эміграцыі, бязрадасная доля на чужыне ціснулі на Машу да самай смерці. Новага дома яна так нідзе і не знайшла, «радзімай абраўшы любоў». Сама паэтка спачыла ў 1976 годзе ў Цюрыху.

Раней на беларускую мову асобныя творы паэткі перакладаў Уладзімір Папковіч.

Чытайце таксама:

«Салодкая Даруся». Выйшла новая кніга выдавецтва «Пфляўмбаўм»

Сяргей Шупа пераклаў знакавы раман літоўскага пісьменніка

Выйшла кніга «Уводзіны ў філасофію» зняволенага Уладзіміра Мацкевіча

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
2
0
Жвір/адказаць/
30.01.2024
Цікава.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930