У рамане дзяржаўная экспертыза нібыта вынайшла «распальванне сацыяльнай, палітычнай і ідэалагічнай варажнечы», а таксама «заклікі да масавых беспарадкаў дзеля незаконнага захопу ўлады».

Насамрэч, кніга з’яўляецца антыўтопіяй, у якой сярод іншага расказваецца пра 2049 год на тэрыторыі Беларусі, краіны, якая страціла незалежнасць і цалкам знаходзіцца пад уладай Расіі, без надзеі на адраджэнне.

Акурат гэтай тэме прысвячаюць свой спектакль «Купалаўцы». «Быць беларусам — гэта не мець свайго месца ў свеце. Або інакш: быць беларусам — гэта ўсюды адчуваць сябе чужым, іншым. Магчыма, што і Чужаніцай, і Іншым. Ці так можна жыць? Ды так па-сутнасці мы і жывём», — гаворыцца ў анонсе.

Паставіў спектакль рэжысёр Аляксандр Гарцуеў, які раней працаваў у РТБД. Таксама да каманды «Купалаўцаў» далучыўся экс-акцёр РТБД Мікалай Стонька. Ëн сам звольніўся з тэатра ў лістападзе 2020 года, запісаўшы відэапратэст супраць рэпрэсій «Я выходжу».

Фота з рэпетыцыі. Аўтар: Эрык Арлоў-Шымкус

Таксама ў спектаклі так ці інакш занятыя наступныя творцы: Аляксандр Казела, Валянціна Гарцуева, Алег Гарбуз, Ігар Сігоў Аляксандр Зелянко, Кацярына Яворская, Андрэй Дробыш, Эрык Арлоў-Шымкус, Аляксандр Гарцуеў, Сяргей Чуб, Міхась Зуй і Зоя Белахвосцік.

Акцёры апісалі персанажаў, ролі якіх ім дасталіся, наступным чынам:

 

Раней па рамане Бахарэвіча спектакль ставіў «Свабодны тэатр» — інсцэніроўку рамана зрабілі рэжысёр Мікалай Халезін і драматург Марыя Бяльковіч. У іх версіі большая частка спектакля прысвечаная падзеям рамана ў Берліне, дзе знаходзяць паэта, які памёр, а ў мінулым пісаў вершы на незнаёмай усім мове.

Спектакль будзе паказаны 17, 18 і 19 чэрвеня ў польскім Любліне (у Тэатры імя Юльюша Астэрвы). Навіны для гледачоў з Беларусі «Купалаўцы» абяцаюць напрыканцы месяца.

Тым часам Купалаўскі тэатр у Мінску пад мастацкім кіраўніцтвам Вольгі Няфёдавай ладзіць ужо восьмы кастынг у трупу.

Чытайце таксама:

Пракуратура знайшла на «Куфры» і ў інтэрнэт-крамах «экстрэмісцкія» кнігі. Іх знялі з продажу

У Тэатры юнага гледача, які ўзначаліла жонка Макея, ставяць Быкава па-руску

Этна-хоп, арт-поп і панк па-беларуску. Падборка новай беларускай музыкі, якую варта дадаць у плэйліст

Клас
15
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
1
Абуральна

Хочешь поделиться важной информацией анонимно и конфиденциально?

Чтобы оставить комментарий, пожалуйста, активируйте JavaScript в настройках своего браузера