Знайсці
13.04.2024 / 01:2522РусŁacБел

«Білі ўсім кабінетам». Палітзняволеная перадала ліст на кавалку туалетнай паперы пра катаванні 

Крыніцы «Белсату» перадалі рэдакцыі ліст ад палітзняволенай Кацярыны Новікавай. На кавалку туалетнай паперы Кацярына апісала сваё затрыманне і далейшае зняволенне.

Кацярыну Новікаву затрымалі напачатку лета 2023 года. Яе схапілі ў адной начнушцы, у якой яна знаходзілася ў СІЗА да першай перадачы ад родных.

Кацярыну Новікаву, паводле звестак «Вясны», судзілі паводле сямі артыкулаў, ад «Распальвання варожасці» да «Гвалту супраць міліцыянта». Працэс вяла суддзя Алена Шылько, у выніку прысудзілі 6 з паловай года зняволення і штраф 3000 беларускіх рублёў, якія яна мае выплаціць у якасці кампенсацыі «пацярпелым».

У лісце на кавалку туалетнай паперы яна піша, што пры затрыманні яе біў супрацоўнік ГУБАЗіК Іван Васілевіч, затым у штабе ГУБАЗіК на Рэвалюцыйнай, 3, яе «ставілі на сцяг, білі ўсім кабінетам». Сказалі, што б’юць за ейныя інтэрв’ю, за Telegram-канал і за ейныя звароты.

Лісты ёй амаль не даходзяць. Новікава піша таксама, што «малюнкі забаранілі».

«Я ўпала з другога паверху ложка, галавой аб драўляную паліцу, — расказвае зняволеная. — Здымак зрабілі, але больш за месяц не паведамляюць вынік».

Новікава піша, што пацярпелымі ў ейнай справе выступаюць тыя, ад каго яна сама пацярпела ў 2020 годзе. Суддзя і пракурор, згадвае яна, «тапілі за Лу» (актыўна выступалі за Аляксандра Лукашэнку) і зневажалі яе, як маглі.

Яна таксама падазрае, што сын ейнай першай адвакаткі працуе на ГУБАЗіК, двух сваіх адвакатаў яна называе «ніякімі».

Чытайце таксама:

«Калі выпадкова натрапіць на люстэрка, не можа паверыць, што яго давяло да такога стану» — зяць пра зняволенага Рыгора Кастусёва

Жыхара Брэсцкай вобласці прысудзілі да 5 гадоў калоніі па 5 крымінальных артыкулах

Асуджанага на 20 гадоў Уладзіміра Гундара зноў на год пазбавілі прадуктовай перадачы

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
7
Панылы сорам
4
Ха-ха
4
Ого
2
Сумна
19
Абуральна
169
13.04.2024
не такі як ёсць, перачытайце яшчэ раз мой каментар, можа з другога раза дойдзе яго сутнасць. Я таксама не здзіўлены, што вамі вусаты 30 год правіць. Вы з такім задавальненнем шукаеце вінаватых у вашых праблемах, як інфантыльныя падлеткі, таму гэта менавіта вам патрэбны павадыр, які вас за руку павядзя, бо самі вы ні нашто не здтаныя. Ваш удзел - толь плявузгаць у каментарах.
13.04.2024
Ёрк, інфантыльна як раз такі так званаму лідару (як яе называе нн) не браць ані адказнасці на сябе 
0
Жора/адказаць/
14.04.2024
Ёрк, асноўнае, чым замінала Ціханоўская народу скінуць Лукашэнку - гэта ўліваннем у вушы тэзы пра выключны "мірны пратэст". І другое, гэта адсутнасцю плану і рэальнай мэты ўзяцця ўлады. Толькі і ўсяго. Драбяза, праўда? І хто тут імпатэнт_ка?
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031